У Віцебску легкавы аўтамабіль стаў прычынай камунальнай аварыі
![Аўтамабіль ужо прыбралі, на месцы аварыі працуе тэхніка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/v0001.jpg.webp?itok=CiWm9Fk_)
Аўтамабіль ужо прыбралі, на месцы аварыі працуе тэхніка / t.me/VITEBSK_GIK/
У Віцебску легкавы аўтамабіль стаў прычынай камунальнай аварыі. Ён заехаў на зялёную зону і праламаў пліту перакрыцця цеплакамеры. Як паведамляюць раніцай у пятніцу мясцовыя ўлады, здарэнне адбылося па праспекце Перамогі. Без цяпла і гарачай вады засталіся 8 шматпавярховых жылых дамоў.
Аўтамабіль ужо прыбралі, на месцы аварыі працуе тэхніка. Гарачая вада з'явілася ў кватэрах да 12-й гадзіны, а ацяпленне абяцаюць да абеду.
![У Віцебску легкавы аўтамабіль стаў прычынай камунальнай аварыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V002_2.jpg.webp?itok=Zad7tbD5)
t.me/VITEBSK_GIK/
![У Віцебску легкавы аўтамабіль стаў прычынай камунальнай аварыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/V003_1.jpg.webp?itok=up75nVuX)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.