У Віцебску да суда адпусцілі 76-гадовага Барыса Хамайду

Барыс Хамайда

Барыс Хамайда / facebook.com

У Віцебску да суда адпусцілі 76-гадовага Барыса Хамайду, вядомага актывіста дэмакратычнага руху. "Толькі што вярнуўся дадому, піша ён у Facebook. — Амаль двое сутак знаходзіўся ў віцебскім СІЗА, там зараз знаходзіцца ІЧУ".

Пра затрыманне Хамайды стала вядома 23 студзеня. Яго суд прызначылі на 2 лютага. "Апошнім часам стала цікава жыць", — адзначае актывіст і абяцае напісаць пра апошнія падзеі "ў межах магчымага".

Днямі па ўсёй Беларусі адбыліся ператрусы ў былых палітвязняў і сваякоў палітвязняў. Праваабаронцы маюць звесткі, што пераслед зазналі больш за паўтары сотні чалавек. Некаторых з іх адпусцілі, але былі і тыя, на каго распачалі крымінальныя або адміністрацыйныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі