У Віцебску абакралі расійскую турыстку

У Віцебску абакралі расійскую турыстку

У Віцебску абакралі 28-гадовую расійскую турыстку, якая прыехала ў Беларусь з Пскоўскай вобласці. Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, 28-гадовая дзяўчына знаходзілася ў кавярні і павесіла сумку на спінку крэсла. Літаральна праз пару хвілінаў яна знікла.

Тады госця з Расіі звярнулася ў міліцыю, якая па матэрыялах з камер відэаназірання вылічыла меркаванага злодзея і цягам гадзіны яго знайшла.

У крадзяжы падазраецца 58-гадовы жыхар Гарадка. Яго затрымалі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі