У вайсковых частках Беларусі прайшла цырымонія прысягі

У вайсковых частках Беларусі прайшла цырымонія прысягі

Цырымонія прысягі прайшла 11 чэрвеня ў злучэннях і вайсковых частках Беларусі. У гэты дзень ва ўрачыстастай абстаноўцы клятву на вернасць Радзіме прынеслі болей за 7 тысяч навабранцаў, прызваных на тэрміновую службу, а таксама 1 тысяча рэзервістаў.

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў прыняў удзел у цырымоніі прыняцця Ваеннай прысягі ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Тут прысягу прынялі каля 1800 вайскоўцаў, якія будуць служыць у механізаваных брыгадах Заходняга і Паўночно-заходняга аператыўных камандаванняў.

На цырымоніі прысягі як звычайна прысутнічалі родныя і сябры салдат. Пасля заканчэння ўрачыстасцяў вайскоўцы новага прызыву накіруюцца ў першае звальненне, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі