У Ваўкавыскім раёне з'явіліся атрады народнага апалчэння

Чамусьці ў пасце Мінабароны пра апалчэнне шмат міліцэйскай формы / Мінабароны
Чамусьці ў пасце Мінабароны пра апалчэнне шмат міліцэйскай формы / Мінабароны

Атрады сфарміраваны ў двух сельскіх выканаўчых камітэтах Ваўкавыскага раёна.

Яны "выконваюць задачы па забеспячэнні грамадскага парадку ў ходзе комплекснай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл, а таксама забяспечваюць бяспеку руху вайсковых калон", распавядае Мінабароны.

Колькі гэтых людзей і ці ёсць у іх нейкая пастаянная задача, Мінабароны не кажа.

В Волковысском районе появились отряды народного ополчения
Апалчэнцы / Мінабароны

Ідэя народнага апалчэння з'явілася ў Лукашэнкі. З яго тлумачэнняў дакладна не зразумела, навошта яно трэба:

Хай людзі вучацца валодаць зброяй, у гэтым няма нічога дрэннага. Як раз кожная сям'я зможа свой дом, пасёлак, вёску абараніць. Гэта зыходзіць з досведу расійска-ўкраінскага канфлікту і ад зямлі.

Падобна, што Лукашэнка марыць стварыць нешта накшталт украінскай тэрытарыяльнай абароны. Значыць, людзі павінны рыхтавацца абараняцца ад знешніх сіл. Пакуль Мінабароны піша пра "грамадскі парадак", гэта значыць сачыць у Ваўкавыскім раёне будуць за сваімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі