Вы тут

У Варшаве з'явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі

Кальцавая развязка Вольнай Беларусі з'явілася ў Варшаве / t.me/cbs_help

Развязка Вольнай Беларусі з'явілася ў польскай сталіцы. Такую назву гарадская рада Варшавы вырашыла надаць адной з развязак у раёне Урсынаў. Так улады горада выказваюць салідарнасць з беларускім народам у яго імкненні да свабоды, паведамляе Цэнтр Беларускай салідарнасці.

Ініцыятарамі з’яўляення кальцавой развязкі Вольнай Беларусі сталі Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ініцыятыва Вольная Беларусь і рух Polska 2050.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.