У Варшаве прайшоў марш супраць высякання Белавежскай пушчы

У Варшаве прайшоў марш супраць высякання Белавежскай пушчы

У Варшаве прайшоў "Марш энтаў" да канцылярыі прэм'ер-міністра. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць запланаванага партыяй "Права і справядлівасць" высякання Белавежскай пушчы, перадае Radio ZET.

На сваё старонцы ў фэйсбуку арганізатары нагадалі, што Белавежская пушча — найстарэйшы ў Еўропе і адзіны ў Польшчы па-сапраўднаму некрануты лес. Нагодай для высякання дрэваў у ёй можа быць толькі барацьба са шкоднікамі, гніль ці небяспека пажараў.

У сваім звароце арганізатары прапанавалі ісці да канцылярыі прэм'ер-міністра, "як энты да забойцы лясоў Сарумана".

Дарэчы, у Беларусі экаактывісты неаднаразова звярталі ўвагу на варварскае высяканне лясоў у Белавежскай пушчы.

У Варшаве прайшоў марш супраць высякання Белавежскай пушчы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі