У Варшаве прайшла масавая антыўрадавая дэманстрацыя

У Варшаве прайшла масавая антыўрадавая дэманстрацыя

У Варшаве прайшла масавая антыўрадавая дэманстрацыя. Яна сабрала, як мінімум, некалькі дзясяткаў тысяч чалавек (паліцыя называе лічбы 30-45 тысяч удзельнікаў, арганізатары — да 240 тысяч). Дэманстранты пратэставалі супраць палітыкі правячай кансерватыўнай партыі "Права і справядлівасць", супраць адступлення ўладаў краіны ад еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў (гэта і спроба кантраляваць дзяржаўныя тэлеканалы, і рэформа Канстытуцыйнага суда). Галоўным іх лозунгам была фраза "Мы ў Еўропе, і тут і застанемся".

Адначасова ў Варшаве прайшла і праўладная дэманстрацыя, якая сабрала некалькі тысяч чалавек.

У Варшаве прайшла масавая антыўрадавая дэманстрацыя
Фота: gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі