У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў-палітвязняў з "Вясны"

Алесь Бяляцкі за кратамі з лета 2021 года / t.me/viasna96/
Алесь Бяляцкі за кратамі з лета 2021 года / t.me/viasna96/

2 сакавіка ў Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў-палітвязняў з "Вясны". Як піша @viasna96, беларусы арганізавалі яе каля будынка пасольства РБ напярэдадні абвяшчэння ў Мінску прысуду лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і старшыні ПЦ "Вясна" Алесю Бяляцкаму, а таксама яго паплечнікам Уладзіміру Лабковічу і Валянціну Стэфановічу. Ім пагражаюць вялікія тэрміны, і пратэстоўцы выказалі сваю нязгоду з такімі планамі ўладаў Беларусі. Прамаўляў праваабаронца Дзмітрый Салаўёў, якога ў Мінску "судзяць завочна".

Удзельнікі акцыі таксама выказалі салідарнасць з усімі беларускімі палітвязнямі. На 2 сакавіка іх налічваецца 1459 чалавек.

Прысуд праваабаронцам "Вясны" агучаць 3 сакавіка. Для Алеся Бяляцкага абвінавачванне запрасіла 12 гадоў зняволення, для Валянціна Стэфановіча — 11 гадоў, для Уладзіміра Лабковіча — 9 гадоў, для праваабаронцы Дзмітрыя Салаўёва — 10 гадоў калоніі.

Палітвязні за кратамі з лета 2021-га. Яны сваёй віны не прызнаюць. Іх пераследуюць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў-палітвязняў з "Вясны"
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў-палітвязняў з "Вясны"
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў-палітвязняў з "Вясны"
У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку праваабаронцаў-палітвязняў з "Вясны"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі