У Турцыі адбыўся выбух каля паліцэйскага ўчастка
![У Турцыі адбыўся выбух каля паліцэйскага ўчастка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/turcyja-1808.jpg.webp?itok=gsgWJiJL)
Каля паліцэйскага ўчастка ў горадзе Дыярбакір у турэцкай правінцыі Ван адбыўся выбух аўтамабіля, наладаванага выбухоўкай. Колькасць пацярпелых пры выбуху перавысіла 70 чалавек, сярод іх 20 паліцыянтаў, перадае Бі-Бі-Сі са спасылкай на турэцкае агенцтва Anadolu. Ёсць звесткі пра сем загінулых.
Спярша паведамлялася пра трох загінулых і 40 пацярпелых. Ніводная з тэрарыстычных арганізацый пакуль афіцыйна не ўзяла на сябе адказнасць за выбух.
СМІ выказваюць меркаванні, што да нападу могуць быць датычныя баевікі забароненай у Турцыі Рабочай партыі Курдыстана.