У трэнерскі штаб ХК “Дынама-Мінск” увайшлі Стась і Кальцоў

У трэнерскі штаб ХК “Дынама-Мінск” увайшлі Стась і Кальцоў

У трэнерскі штаб хакейнага мінскага “Дынама” увайшлі Сяргей Стась і Канстанцін Кальцоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Беларускія спецыялісты будуць працаваць разам з галоўным трэнерам, канадцам Гордзі Дуаерам. Ён, дарэчы, ужо прыляцеў у Беларусь. На суботу запланаванае яго знаёмства з камандай, з трэнерскім штабам, пройдзе першая трэніроўка каманды.

Стасю 43 гады. У мінулым ён — хакеіст, кар’еру пачынаў у 1992-м у мінскім “Дынама”. Пасля заканчэння кар’еры гульца ўваходзіў у трэнерскі штаб “Гомеля”, стажыраваўся ў мінскім “Дынама” і нацыянальнай зборнай Беларусі. Кальцову 34 гады. Ён пачынаў у мінскім “Юнацтве”, за “Дынама” гуляў мала, правёў 144 матчы ў НХЛ, пасля — у КХЛ у складзе расійскіх каманд. Быў нападаючым нацыянальнай зборнай Беларусі. Трэнерскага досведу яшчэ не мае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі