У Свіслацкім раёне сутыкнуліся аўтобус і легкавік, загінула жанчына
![На месцы ДТЗ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/1113.jpg.webp?itok=vze3KYrW)
На месцы ДТЗ / t.me/Neman102/
У Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці сутыкнуліся аўтобус і легкавік, загінула 56-гадовая жанчына. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы ў аўторак у вёсцы Манчыцы. Вадзіцель аўтамабіля Audi на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу руху. Там і адбылося лабавое сутыкненне з аўтобусам МАЗ.
Кіроўца легкавіка атрымала цяжкія траўмы і памерла на месцы здарэння. Яе пасажырка ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы. Яны не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
![У Свіслацкім раёне сутыкнуліся аўтобус і легкавік, загінула жанчына](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1114.jpg.webp?itok=TR5qFlD0)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.