Вы тут

"Пры мне абвінавачаныя ніколі не білі салдат". Справа Коржыча. Дзень 17-ы

Фота Еўрарадыё

Трэці тыдзень у Мінску працягваюць разглядаць крымінальную справу аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне выстаўленае тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу.

30 жніўня ў судзе дапытвалі псіхолага і псіхатэрапеўта, якія працавалі з загінулым Коржычам.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў сутарэнні медыцынскай роты вайсковай часткі 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў у пятлі тыдзень. У салдата былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжыўся паўгода, разглядаліся тры версіі гібелі. У красавіку 2018 года Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.