Вы тут

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд камандзіру роты Коржыча і старшыне

Артур Вірбал і Павел Сукавенка. Фота з сацсетак

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без зменаў прысуд Паўлу Сукавенку, які камандаваў у Печах ротай, у якой служыў пінчук Аляксандр Коржыч, загінулы восенню 2017-га, і старшыне той жа роты Артуру Вірбалу. 19 кастрычніка ў судзе Мінскага раёна на выязным пасяджэнні Мінскага абласнога суда Сукавенка быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі, яго пазбавілі звання старэйшага лейтэнанта, Вірбал — на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, яго пазбавілі звання прапаршчыка. Іх прызналі вінаватымі ў "злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады або бяздзейнасці ўлады". Павел Сукавенка часткова прызнаў сваю віну, Артур Вірбал — цалкам.

Як інфармуе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова, судовая калегія па крымінальных справах ВС РБ апеляцыйныя скаргі асуджаных не задаволіла, а прысуд Мінскага абласнога суда пакінуў без зменаў. Такім чынам ён набыў законную сілу.