Сукавенка біў сяржантаў драўлянай палкай, калі тыя не здалі залік

Сукавенка біў сяржантаў драўлянай палкай, калі тыя не здалі залік

4 кастрычніка Мінскі абласны суд працягвае разглядаць справу старшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбала. Першы камандаваў ротай, у якой служыў пінчук Аляксандр Коржыч, які загінуў восенню 2017 года, другі быў у гэтай роце старшыной.

Вайскоўцам выстаўленыя абвінавачанні па частках 1 і 2 артыкула 455 Крымінальнага кодэкса: злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, бяздзейнасць улады і перавышэнне ўлады з прымяненнем гвалту. Першапачаткова крымінальныя справы супраць іх заводзілі па іншых артыкулах, аднак пазней Следчы камітэт прыйшоў да высновы, што дзеянні Сукавенкі і Вірбала хоць і былі злачыннымі, але не сталі прычынай самагубства Коржыча. Справа камандзіраў роты выдзеленая ў асобную вытворчасць і вядзецца асобна ад "справы Коржыча", у разглядзе якой цяпер абвешчаны перапынак. Больш за тое, на першым пасяджэнні, якое адбылося 1 кастрычніка, высветлілася, што Святлана Коржыч, маці загінулага радавога, не праходзіць па справе Сукавенкі і Вірбала пацярпелай.

3-га кастрычніка ў судзе даў паказанні абвінавачаны прапаршчык Артур Вірбал.

Пацярпелымі па гэтай справе прызнаныя сямёра вайскоўцаў тэрміновай службы. Гэта сяржанты, абвінавачаныя па "справе Коржыча" — Бараноўскі, Вяжэвіч і Скуратовіч — а таксама Брыцікаў, Берднік, Субоцкі і Шулякоўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі