"Відаць, адбыўся збой". Па "справе Коржыча" дапыталі афіцэраў

"Відаць, адбыўся збой". Па "справе Коржыча" дапыталі афіцэраў

Ужо месяц у Мінску разглядаюць крымінальную справу аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне прад'яўлена тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. 3 верасня ў судзе чыталі пісьмовыя матэрыялы справы.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай часткі 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву надзетая майка. Расследванне гучнай справы доўжыўся паўгода, разглядаліся тры версіі гібелі. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра Коржыча не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі