У суботу ў Беларусі чакаецца да 6 градусаў марозу

У суботу ў Беларусі чакаецца да 6 градусаў марозу

15 снежня ў Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Месцамі чакаецца невялікі снег, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага. 

На працягу сутак тэмпература паветра будзе вагацца ў дыяпазоне ад нуля да -6 градусаў.

У нядзелю істотных ападкаў не чакаецца, зранку і ўдзень па захадзе краіны пройдзе кароткачасовы снег, будзе слабая завея. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты. 

Уначы будзе 3-9 ніжэй за нуль, па ўсходзе пры праясненнях да 11 градусаў марозу. Удзень тэрмометр пакажа 1-7 са знакам "мінус".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі