У суботу ў Беларусі чакаецца да 31 градуса цяпла
![У суботу ў Беларусі чакаецца да 31 градуса цяпла](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_286424_big.jpg.webp?itok=7UIFbEz7)
Удзень у суботу, 25 жніўня, у Беларусі чакаецца 26-31 градус цяпла (на захадзе — ад +20 да +25), уначы — ад +13 да +19 (на ўсходзе ў асобных раёнах — 9-12 градусаў са знакам плюс). На захадзе нашай краіны чакаюцца дажджы, месцамі — дажджы моцныя і навальніцы (падчас іх парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с), інфармуе БЕЛТА.
У нядзелю крыху пахаладае, дажджоў стане больш. Падобнае надвор'е захаваецца ў пачатку наступнага тыдня.