У суботу ў Беларусі будзе да +31, па захадзе краіны — дажджы і навальніцы
![Субота ў Беларусі будзе гарачай / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/main_image_watermark_/public/2023-08/prahn-1606.jpg.webp?itok=3Rwy87WQ)
Субота ў Беларусі будзе гарачай / Еўрарадыё
У суботу, 17 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Пераважна па заходняй частцы краіны чакаюцца дажджы і навальніцы, месцамі пройдуць моцныя залевы. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 вышэй за нуль. Удзень тэмпература паветра дасягне 26-31 цяпла, па захадзе Беларусі чакаецца +20...+25.
Сіноптыкі абвясцілі на суботу аранжавы ўзровень небяспекі.
![У суботу ў Беларусі будзе да +31, па захадзе краіны — дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/eXU6-H_DmsE.jpg.webp?itok=2bpdl1cE)
vk.com/belgidromet
![У суботу ў Беларусі будзе да +31, па захадзе краіны — дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/6lzbHrk-0_0.jpg.webp?itok=UzKedSFz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.