У суботу па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +14

У суботу па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +14

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 21 кастрычніка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе ўсходні 3-8 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 2 градусаў марозу па поўначы да 10 цяпла па паўднёвым захадзе Беларусі. Удзень прагназуецца +4...+10, па паўднёвым захадзе краіны — 11-14 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі