У структуры ФК "Нёман" адбыліся новыя затрыманні
![Навучэнцы школы на занятках / vk.com/fcnemanschool](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zvsb6c1etam_1.jpg.webp?itok=0j-zEBGM)
Навучэнцы школы на занятках / vk.com/fcnemanschool
У структуры гродзенскага футбольнага клуба "Нёман" адбыліся новыя затрыманні. Сілавікі схапілі трэнера і адміністратара клубнай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву (яна спецыялізуецца на футболе). У затрыманні ўдзельнічалі амапаўцы. Мужчына і жанчына на відэа сілавікоў кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" тг-каналы.
Як піша "Наша ніва", затрыманыя 35-гадовы Дзмітрый Бельскі і 42-гадовая Юлія Арлашына.
Раней быў затрыманы, а пасля і звольнены з ФК "Нёман" яго спартыўны дырэктар Дзмітрый Кавалёнак.
Затрыманні адбываюцца ў той час, калі "Нёман" паспяхова выступае ў Лізе канферэнцый, выйшаў у яго трэці раўнд. Сілавікі ж лічаць, што ў гэтым ёсць і іх "заслуга", бо яны "ачышчаюць" клуб. Насамрэч адбываюцца рэпрэсіі.
![У структуры ФК "Нёман" адбыліся новыя затрыманні](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_34.jpg.webp?itok=IWPLLYBn)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.