У Стоўбцах у пяску захрас аўтобус з ліцэістамі з Францыі
![У Стоўбцах у пяску захрас аўтобус з ліцэістамі з Францыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/56775741_10214359386918382_6084782371284975616_n.jpg.webp?itok=y9APUDMi)
У Стоўбцах у пяску захрас аўтобус з ліцэістамі з Францыі. Відавочцы паведамляюць, што здарэнне адбылося напярэдадні ў цэнтры горада. Фотаздымкі на сваёй старонцы ў Facebook змясціў журналіст Генадзь Шарыпкін. Паводле яго слоў, усім прысутным было весела, “асабліва пенсіянерам, якія прыйшлі даваць парады”.
Фота са старонкі Генадзя Шарыпкіна ў Facebook