У Столінскім раёне восем гадзін тушылі лясны пажар
Пажар у Столінскім раёне / Мінлясгас
Амаль восем гадзін тушылі буйны лясны пажар у Столінскім раёне. Як паведамляюць у Мінлясгасе, агонь ахапіў участак Дубойскага лясніцтва.
Пажар выявілі 14 красавіка ў 17:11. Лакалізаваць і ліквідаваць яго ўдалося да 22:15, але канчаткова барацьбу з агнём завяршылі толькі ў 1:30. Агулам тушэнне заняло каля васьмі гадзін.
У ліквідацыі пажару ўдзельнічалі больш за 30 чалавек са Столінскага лясгаса і спецтэхніка, а таксама падраздзяленні МНС.
Папярэдне прычынай пажару называюць падпал. Усе матэрыялы па факце здарэння накіруюць у міліцыю для прававой ацэнкі.
Плошча ўзгарання яшчэ ўдакладняецца.