У Брэсцкай вобласці згарэла чвэрць вёскі
Вёска Баяры / @mchs112by
У вёсцы Баяры Пружанскага раёна ратавальнікі ліквідавалі пажар. У выніку здарэння агнём знішчаны 6 нежылых дамоў і 12 гаспадарчых пабудоў. На месцы працавала 11 адзінак тэхнікі.
Ніхто не пацярпеў.