У Столінскім раёне ў рэанімацыю трапіў 13-гадовы матацыкліст

На месцы аварыі / vk.com/brestgai

На месцы аварыі / vk.com/brestgai

У Столінскім раёне ў рэанімацыю трапіў 13-гадовы матацыкліст. Як паведамляе брэсцкая ДАІ, здарэнне адбылося раніцай 2 жніўня ў аграгарадку Альшаны. 52-гадовы кіроўца ГАЗ рухаўся па вуліцы і пры развароце не пераканаўся ў бяспецы манеўру, у выніку чаго ўрэзаўся ў матацыкл Hors. За яго рулём знаходзіўся падлетак. Хлопчык атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі.

У Беларусі ўдзельнічаць у дарожным руху матацыклістам дазваляецца толькі з 16 гадоў пры наяўнасці пасведчання кіроўцы катэгорыі А. За кіраванне матацыклам без правоў прадугледжаны штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі