У спрынце лепшы з беларускіх біятланістаў заняў 61-е месца

У спрынце лепшы з беларускіх біятланістаў заняў 61-е месца

8 снежня ў Хохфільцэне ў Аўстрыі на этапе Кубка свету па біятлоне прайшоў спрынт на 10 кіламетраў сярод мужчын. Перамогу святкаваў Ёханес Бо з Нарвегіі — 24.18,4 (без промахаў), француз Мартэн Фуркад заняў другое месца — +12,1 (таксама без промахаў), трэцяе месца ў Якава Фака з Славеніі — +35,4 (і ён не мае промахаў).

Лепшы з беларусаў Віктар Крыўко заняў 61-е месца — +2.44,0 (1 промах), Раман Елётнаў быў 66-м — 2.50,0 (4 промахі), Максім Верабей быў 78-м — 3.04,1 (2 промахі). Аляксандр Дарожка прыйшоў на фініш з 92-м вынікам — +3.34,5 (4 промахі). Адзначым, што Крыўко і Дарожка замянілі Сяргея Бачарнікава і Уладзіміра Чапеліна, якія няўдала выступілі на першым этапе Кубка свету.

8 снежня пройдзе спрынт на 7,5 км сярод жанчын. У ім паўдзельнічаюць Дар’я Юркевіч, Ірына Крыўко, Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава. Пачатак гонкі ў 16.15, жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі