Вы тут

У спісе палітвязняў — 12 новых імёнаў

Турма / Еўрарадыё

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. 

Гэта Дзяніс Барсукоў, Наталля Малец, Святлана Фірсава, Міхаіл Лабань, Сяргей Ліс, Яўген Паўлоўскі, Іван Бацюк, Максім Лацунцэвіч, Ігар Леднік, Максім Кубліцкі, Канстанцін Рудніцкі, Ігар Галушка.

Усе яны былі асуджаныя або ўзятыя пад варту па абвінавачваннях у абразе Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявазе дзяржаўных сімвалаў.

На 25 траўня статус палітвязня ў Беларусі маюць 1207 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.