У спіс палітвязняў уключаны 8 чалавек

У спіс палітвязняў уключаны 8 чалавек

Яшчэ 8 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. Агульная колькасць затрыманых за палітычныя погляды людзей у краіне ўзрасла да 896.

Гэта Андрэй Юркоў, Сяргей Бекман, Юрый Прахарэнка, Андрэй Званароў, Віталь Маркушэўскі, Мікалай Гаварко, Яўген Кагоцька і Данііл Касенка.

Іх пазбавілі волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў. Пры гэтым Юрый Прахарэнка асуджаны судом Савецкага раёна горада Гомеля па арт. 368, 369 і 391 КК да прымусовага псіхіятрычнага лекавання.

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць усіх палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі