Міністэрства ўнутраных спраў 28 красавіка пашырыла "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У яго дадалі яшчэ 20 чалавек. Цяпер у "спісе экстрэмістаў" — 2755 прозвішчаў.
Спіс папоўнілі прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Валерый Цапкала (асуджаны завочна), "рэйкавыя партызаны" Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч, юрыст Яўген Папакуль, адміністратар суполкі "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!" Уладзімір Буцькавец.
Асобна ад МУС свой спіс складаюць у КДБ — там гэта "спіс тэрарыстаў".