У Сочы ліквідуюць наступствы паводкі, знайшлі цела загінулага (відэа)

У расійскім горадзе Сочы ліквідуюць наступствы паводкі, якую ў ноч на чацвер справакавалі працяглыя і моцныя дажджы. Перавышэнне максімальнага ўзроўню вады ў мясцовых рэках склала 1,2 метра. Падтопленымі апынуліся вуліцы, больш за 400 дамоў, чыгуначны вакзал, аэрапорт. Дзясяткі сем'яў былі эвакуяваныя. Гараджане засталіся без святла і вады.

У горадзе над ліквідацыяй наступстваў стыхіі працуюць больш за 1700 ратавальнікаў, 138 адзінак тэхнікі. Падлічваюцца страты.

Як інфармуе РІА "Новости", ратавальнікі знайшлі ў Адлерскім раёне Сочы цела загінула мужчыны. Паліцыя праводзіць расследаванне абставінаў яго смерці.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі