У Сочы мэрыя хоча знесці "Музей беларусаў"

У Сочы мэрыя хоча знесці "Музей беларусаў"

Сочынская адміністрацыя падала ў суд пазоў аб зносе "Музея беларусаў". Гарадскія ўлады хочуць прызнаць дом-музей самавольнай пабудовай, піша kavkazr.com.

Начальнік упраўлення муніцыпальнага зямельнага кантролю адміністрацыі г. Сочы Уладзімір Літвінаў заявіў, што адміністрацыя не выдавала дазволу на будаўніцтва гэтых аб'ектаў.

Старшыня беларускай суполкі Уладзімір Астапук заяўляе, што гэты канфлікт — чыста палітычнае пытанне. "Мне так помсцяць за маю актыўную пазіцыю", — лічыць актывіст. 

Астапук — старшыня грамадскага экалагічнага савета пры кіраўніку горада. Ён неаднаразова агучваў вострыя пытанні па абароне навакольнага асяроддзя на курорце — у прыватнасці, праблему абыходжання з адкідамі.

Астапук кажа, што гарадскім уладам не спадабаліся яго выступы наконт сметніка ў рэчышчы ракі Сочы. Фільтрат ад гэтага сметніка трапляе ў водазабор. Экаактывіст кажа, што мэру Анатолю Пахомаву не спадабаліся гэтыя выступы, таму ён і загадаў знесці музей.

Дом-музей беларускай суполкі быў пабудаваны паўтара дзясятка гадоў таму. Апошнія шэсць гадоў Астапук спрабаваў аформіць зямлю пад будынак, але гарадскія ўлады адмаўлялі яму ў гэтым на розных падставах.

Судовае пасяджэнне наконт зносу музея прызначанае на 19 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі