Вы тут

У Слуцкім раёне 12-гадовыя школьнікі скралі мікрааўтобус

Адзін з затрыманых школьнікаў / фота УУС Мінаблвыканкама​

12-гадовыя школьнікі скралі мікрааўтобус "Мерсэдэс-Бэнц" у адной з вёсак Слуцкага раёна, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Нарад ДПС спыніў мікрааўтобус пасля таго, як быў уведзены план "Перахоп".

Згоншчыкамі аказаліся 12-гадовыя мясцовыя школьнікі. Па дарозе дадому пасля ўрокаў яны ўбачылі незачынены мікрааўтобус. Падлеткі захацелі праверыць, ці няма ў салоне цыгарэт. Унутры машыны яны выявілі, што гаспадар пакінуў ключы ў замку запальвання. Школьнікі завялі аўтамабіль і паехалі катацца па ваколіцах.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, дзве дзяўчынкі ва ўзросце 10 і 12 гадоў абрабавалі прадуктовую краму ў аграгарадку Шчучынскага раёна і вынеслі з яе 20 пакетаў з ежай і цацкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.