Дзве дзяўчынкі 10 і 12 гадоў абрабавалі краму — вынеслі 20 пакетаў ежы і цацак

Сельский магазин в Беларуси / Иллюстративное фото
Сельский магазин в Беларуси / Иллюстративное фото

Дзве непаўналетнія дзяўчынкі ва ўзросце 10 і 12 гадоў абрабавалі прыватную прадуктовую краму ў аграгарадку Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзяўчынкі ноччу ўскрылі нажом двое пластыкавых дзвярэй у краме і вынеслі з яе каля 20 пакетаў з прадуктамі харчавання і цацкамі на агульную суму каля 200 рублёў. Падлеткі ўкралі ў тым ліку дзве бутэлькі спіртнога і 20 блокаў цыгарэт.

Пасля здзяйснення крадзяжу падлеткі адправіліся ў падвал дома, у якім жыла адна з дзяўчынак. Тут яны выпілі трохі гарэлкі і леглі спаць.

Малалетнія зладзейкі затрыманыя, іх абвінавачваюць у дробным крадзяжы. Бацькі дзяўчынак таксама прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей.

Як удакладняюць праваахоўнікі, дзяўчынак падштурхнула да крадзяжу тая акалічнасць, што бацькі забаранялі ім сябраваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі