У Слонімскім раёне плуг прыціснуў рабочага
![Плуг, які прыціснуў рабочага / Фота: Следчы камітэт](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-12-30_12-41-13.jpg.webp?itok=Ey-26fmk)
Плуг, які прыціснуў рабочага / Фота: Следчы камітэт
У Слонімскім раёне плуг сарваўся з навяснога дамкрата і прыціснуў рабочага, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
![В Слонимcком районе плуг придавил рабочего](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-12-3012-41-14.jpg)
Здарэнне адбылося днём 29 снежня. 41-гадовы мясцовы жыхар года вырашыў замяніць колы на навясным плузе. У нейкі момант ён перакуліўся на рабочага. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы.
Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым здарэнні: "Следчым з удзелам спецыяліста ГКСЭ праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная следавая карціна, апытаныя супрацоўнікі прадпрыемства, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, канфіскаваная неабходная дакументацыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.