У школах стануць менш прадаваць піцы, смажанак і сасісак у цесце

Іх можна будзе гатаваць не больш як два разы на тыдзень. Гэта прадугледжана нядаўняй пастановай Міністэрства аховы здароўя.

Таксама ў школьных буфетах павінны быць забяспечаныя ўмовы для падагрэву кулінарных вырабаў. У якасці "агульнаўмацоўваючага прадукту" ў асартымент буфетаў уведзены гематаген, але не часцей як два разы за вучэбны тыдзень.

Прадукты з вострым смакам (хрэн, перац чырвоны і чорны, гарчыца, сталовы воцат) таксама не выкарыстоўваюцца. Востры перац у рэцэптурах замяняецца пятрушкай, сельдэрэем, кропам, лукам, часныком, карыцай, а сталовы воцат — цытрынавай кіслатой, інфармуе БЕЛТА.

Беларускім школьнікам "разгрузяць" заплечнікі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі