Вы тут

У Шклоўскай калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак

Вітольд Ашурак / mff.by

У калоніі ў Шклове памёр палітвязень Вітольд Ашурак, піша "Наша Ніва". Пра гэта паведамілі яго сваякі. Папярэдняя прычына — спынілася сэрца.

Ашурку было 50 гадоў. Ён быў асуджаны закрытым судом на пяць гадоў калоніі. Суддзя пастанавіў спаліць нават яго сяброўскі білет Партыі БНФ, прызнаўшы яго доказам злачынства.

Менавіта Вітольд Ашурак паведаміў нядаўна, што ў шклоўскай калоніі палітвязням нашываюць жоўтыя біркі, каб адрозніць ад іншых. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.