У Шчучыне атруціліся двое рабочых

У Шчучыне атруціліся двое рабочых

Раніцай 2 верасня ў Шчучыне атруціліся двое рабочых. Яны адпампоўвалі ваду з каналізацыйнага калодзежа на адной з вуліц. Рабочыя знаходзіліся на глыбіні 4 метраў. Адзін з мужчын страціў прытомнасць, іншы пачаў клікаць на дапамогу. Мінак, які пачуў крыкі, выклікаў ратавальнікаў. Яны паднялі мужчын з калодзежа і перадалі медыкам. Пацярпелых шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "атручванне сумессю каналізацыйных газаў", інфармуе прэс-служба МНС.

У Шчучыне атруціліся двое рабочых
mchs.gov.by
У Шчучыне атруціліся двое рабочых
mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі