Вы тут

У сераду захаваюцца дажджы і шквалісты вецер

pixabay.com

Белгидрамет папярэджвае, што 14 жніўня беларусаў зноў чакае неспрыяльная з'ява надвор'я. 

Уначы па поўдні, а ўдзень у многіх раёнах краіны прагназуюцца навальніцы. Удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Па паўднёвым усходзе пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалісты вецер парывамі 15-20 метраў за секунду і град. 

Уначы тэмпература паветра будзе 11-17 вышэй за нуль. Удзень прагназуецца 17-23 цяпла, па паўднёвым усходзе тэрмометры пакажуць ад +24 да +29.

У Мінску ўдзень чакаецца навальніца і моцны дождж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.