У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег

На Палессі

На Палессі / Euroradio

Раніцай і ўдзень у сераду, 18 кастрычніка, кароткачасовыя ападкі (дождж і мокры снег) прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі (уначы пераважна на поўначы). У дзённыя гадзіны месцамі парывы ветру будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.

Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі (да -2) на поўдні краіны і месцамі ў іншых рэгіёнах. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 1-6 цяпла (у Мінску — ад +3 да +5), удзень — ад +6 да +12 (у сталіцы — ад +6 да +8 градусаў).

У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег
vk.com/belgidromet
У сераду ў Беларусі пройдуць дажджы і мокры снег

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі