У сераду ў Беларусі прагназуюць мокры снег і парывісты вецер

Моцны вецер чакаецца ў сераду, ілюстрацыйнае фота

Моцны вецер чакаецца ў сераду, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 17 красавіка, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы па паўночным захадзе краіны магчымы мокры снег. У асобных раёнах уначы і зранку згусціцца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, а ўдзень — з пераходам на паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, месцамі чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 вышэй за нуль, а пры праясненнях — ад 0 да 2 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да +8...+14.

У сераду ў Беларусі прагназуюць мокры снег і парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 17 красавіка / Белгідрамет
У сераду ў Беларусі прагназуюць мокры снег і парывісты вецер
Прагноз надвор'я на 17 красавіка / Белгідрамет

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі