У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 28 градусаў цяпла, чакаюцца дажджы
![У Беларусі ў жніўні 2024-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/2024.jpg.webp?itok=cCqy9TyS)
У Беларусі ў жніўні 2024-га / t.me/kleck_bel/
Удзень у сераду, 7 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы (уначы — пераважна ва ўсходняй палове краіны), у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 (у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — ад +19 да +25 (на поўдні і паўднёвым захадзе — да +28, у сталіцы — 22-24 цяпла).
У чацвер дажджы і навальніцы магчымыя толькі ў асобных раёнах. Удзень будзе да +29 градусаў. У пятніцу ападкі зноў прагназуюцца амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
![У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 28 градусаў цяпла, чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/vgTuc8uBqDQ.jpg.webp?itok=ed1AqzoP)
vk.com/belgidromet
![У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 28 градусаў цяпла, чакаюцца дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Cnz2stgCc_0.jpg.webp?itok=Fab7OpQo)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.