Вы тут

У сераду ў Беларусі магчымыя навальніцы

Фота: ria.ru

У сераду, 18 красавіка, у Беларусі магчымыя навальніцы, але толькі ў асобных раёнах. Кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна на ўсходзе нашай краіны.

У начныя гадзіны і раніцай тэмпература паветра складзе 4-10 градусаў цяпла (у Мінску — ад +6 да +8), у дзённыя гадзіны прагназуецца ад +10 да +16, у сталіцы — 11-13 градусаў са знакам плюс, а на поўдні Беларусі — да +18 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

Напярэдадні ў Брэсце тэмпература паветра дасягнула 24,9 градуса цяпла. Гэта на 0,3 градуса больш, чым было зафіксавана ў гэтым горадзе 16 красавіка 1984-га. Рэкорды абнавіліся ў Мінску (з 20,5 у 2000-м да 22,8 у 2018-м) і Віцебску (з 20,4 у 1999-м да 20,9 сёлета).