Вы тут

У сераду ў Беларусі будзе да 29 градусаў цяпла

Сямейная прагулка / @wildlifebelarus

У сераду, 3 жніўня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра кароткачасовыя дажджы толькі на паўднёвым усходзе краіны, месцамі там у дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — ад +12 да +14, на Гомельшчыне — да +19), удзень — ад +23 да +29 (у сталіцы — 25-27 цяпла).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.