У сераду ў Беларусі будзе да +15

У сераду ў Беларусі будзе да +15

У сераду, 13 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгадрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны да парывістага, удзень — месцамі моцны парывісты. 

Уначы будзе 1-7 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — 8-10 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +9...+15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі