У сераду ў Беларусі будзе ад -2 да +3
![У сераду ў Беларусі будзе ад -2 да +3](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-1112_0.jpg.webp?itok=fA2LZkf9)
Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 12 снежня, паведамляе Белгідрамет. У асобных раёнах прагназуецца кароткачасовы снег, мокры снег, удзень па паўднёвым усходзе — слабая завіруха. Уначы і зранку месцамі будзе туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы чакаецца слабы, удзень паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа -4...+1 градусаў. Удзень ён чакаецца ад -2 да +3.