Вы тут

У сераду па паўночным усходзе будзе да 21 градуса марозу

pixabay.com

23 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет

У асобных раёнах пройдзе невялікі снег, днём па Брэсцкай і Гомельскай абласцях часам прагназуецца снег, месцамі слабая завея. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны, днём у паўднёвых раёнах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 8 да 14 ніжэй за нуль, па паўночным усходзе краіны будзе 15-21 марозу. Удзень чакаецца -5...-11 градусаў.