У сераду будуць і начныя замаразкі, і цяпло да +19

У сераду будуць і начныя замаразкі, і цяпло да +19

У бліжэйшыя суткі, 10 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю, без ападкаў.

Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні, 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў са знакам плюс, на тарфяніках Палесся магчымыя замаразкі да нуля — мінус 2. Удзень будзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі