У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер

У сераду амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы і моцны вецер

У Беларусі захоўваецца анамальна цёплае для другой паловы снежня надвор'е. 23 снежня ў дзённыя гадзіны чакаецца ад 7 да 13 градусаў цяпла, у начныя гадзіны — 2-7 градусаў са знакам плюс.

Амаль па ўсёй нашай кране прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер будзе заходні, 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў, а месцамі — да 15-20 метраў за секунду.

У бліжэйшыя дні падобнае надвор'е захаваецца. Праўда, паступова пачне халадаць. Уначы ў нядзелю ўжо будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — ад 0 да 5 цяпла. На поўначы чакаецца мокры снег.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі