У Санкт-Пецярбургу пасля другога пажару з маршрутаў здымаюць аўтобусы МАЗ

У Санкт-Пецярбургу пасля другога пажару з маршрутаў здымаюць аўтобусы МАЗ

У Санкт-Пецярбургу з маршрутаў здымаюць партыю аўтобусаў МАЗ. Прычынай стала другое іх узгаранне ў гэтым месяцы (10 і 23 чэрвеня). На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Як піша fontanka.ru, кампанія-перавозчык "Домтрансаўта" здымае партыю пасажырскіх МАЗ-203947. Іх адправяць на экспертызу. Беларускі завод-вытворца накіраваў у Санкт-Пецярбург некалькіх спецыялістаў. Праводзіцца "поўны паўторны аўдыт аўтобусаў".

Расійскі горад у пачатку вясны атрымаў паўсотні аўтобусаў МАЗ. Планавалася летам набыць значна большую іх партыю.

У Санкт-Пецярбургу пасля другога пажару з маршрутаў здымаюць аўтобусы МАЗ
Пажар быў бачны здалёк / fontanka.ru
У Санкт-Пецярбургу пасля другога пажару з маршрутаў здымаюць аўтобусы МАЗ
fontanka.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі