У Самаркандзе пахавалі Іслама Карымава (фота, відэа)

У Самаркандзе пахавалі Іслама Карымава (фота, відэа)

У суботу, 3 верасня, у Самаркандзе пахавалі Іслама Карымава. Прэзідэнт Узбекістана памёр на 79-м годзе жыцця пасля 26 гадоў кіравання краінай. Пахаванне прайшло ў родным горадзе Карымава на гістарычных могілках Шахі-Зінда, інфармуе РІА "Новости".

Афіцыйная інфармацыя пра смерць Іслама Карымава з'явілася ўвечары 2 верасня. Да гэтага на працягу бягучага тыдня з'яўляліся шматлікія неафіцыйныя паведамленні пра тое, што ён ужо не жыве, але ўлады Узбекістана іх абвяргалі.

Цела Карымава прывезлі з Ташкента ў Самарканд раніцай у суботу. На вуліцах горада жалобную працэсію сустракалі дзясяткі тысяч чалавек. Людзі кідалі на асфальт кветкі. Пасля адбылася жалобная цырымонія каля мячэці на плошчы Рэгістан. Ужо адтуль цела прэзідэнта Узбекістана, загорнутае ў 21-метровы саван, сваякі і блізкія паплечнікі на руках аднеслі на могілкі. Ва Узбекістане аб'яўленая трохдзённая жалоба.

Беларускую дэлегацыю, якая прысутнічала на жалобнай цырымоніі ў Самаркандзе, ачольваў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Лукашэнка: У Беларусі смуткуюць з нагоды смерці прэзідэнта Узбекістана

“За час кіравання Карымава Узбекістан стаў феадальнай краінай”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі